Выходныя ў Беларусі чакаюцца цёплыя і без ападкаў

Выходныя ў Беларусі чакаюцца цёплыя і без ападкаў

У суботу, 16 лютага, чакаецца воблачнае надвор'е, удзень з праясненнямі, інфармуе Белгідрамет.
 
Істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі будзе туман, уначы ў асобных раёнах слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер чакаецца заходні ўмераны, месцамі парывісты. 

Уначы будзе -2...+4, удзень — 1-7 вышэй за нуль. Найбольш цёпла будзе па паўднёвым захадзе — да 10 градусаў цяпла.

У нядзелю ападкаў таксама не чакаецца. Уначы і зранку месцамі будзе туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны. 

Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла. Удзень пацяплее да +1...+7, па паўднёвым захадзе краіны чакаецца да 9 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі