Выканкамы шукаюць працу для "нядбайных бацькоў"
Выканкамы ўсіх узроўняў прадставілі ў органы ўнутраных
спраў інфармацыю аб наяўнасці ў рэгіёнах працоўных месцаў для
працаўладкавання грамадзян, чые дзеці знаходзяцца на ўтрыманні дзяржавы. Па словах праваахоўнікаў, у якасці прафілактыкі неабходна запатрабаваць ад бацькоў кампенсацыі затрат, якія нясе дзяржава на выхаванне іх дзяцей. У выніку, людзі будуць пастаўлены перад выбарам: або ісці працаваць і кампенсаваць сваім дзецям, або адбываць пакаранне ў выглядзе арышту.
Прычым, знаходзячыся за кратамі, ім таксама давядзецца працаваць і аплачваць дзяржаве ўтрыманне дзяцей, для чаго ў пенітэнцыярнай сістэме прадугледжваецца стварэнне новых вытворчасцей.
Прычым, знаходзячыся за кратамі, ім таксама давядзецца працаваць і аплачваць дзяржаве ўтрыманне дзяцей, для чаго ў пенітэнцыярнай сістэме прадугледжваецца стварэнне новых вытворчасцей.