Вынікі Мінскага Форуму: “60 еўра за візу — гэтая лічба павінна быць зменена”
Еўрапейскія эксперты гавораць, што Беларусь больш актыўна ўдзельнічае ў
рэалізацыі “Ўсходняга партнёрства”, чым астатнія пяць краінаў-партнёраў На заключнай прэс-канферэнцыі старшыня Мінскага форума прафесар Райнер Лінднер запэўніў, што кошты на шэнгенскія візы для беларусаў павінны знізіцца:
“Безумоўна, павінна будзе падпісацца дамова аб спрашчэнні візавых працэдур, 60 еўра за візу — зразумела, што гэтая лічба павінна быць зменена. Натуральна, што не да нуля гэтая лічба павінна знізіцца. Але ў любым разе яна мусіць быць зніжана”.
Беларусь больш актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі “Ўсходняга партнёрства”, чым астатнія пяць краінаў-партнёраў. Таксама лепш, чым суседнія краіны, эканоміка Беларусі спраўляецца і з сусветным эканамічным крызісам , — адзначыў спадар Лінднер.
Яшчэ адзін з вынікаў Форуму — гэта намер Беларусі ўдзельнічаць у інтэграцыйных працэсах:
“Па-першае, гэта прадыктавана сітуацыяй — пераадоленне энергетычнай залежнасці. Беларусь будзе далучацца да праекту паўднёвага транспартнага калідору і адпаведна, весці перамовы з Украінай. У Беларусі ёсць інтарэс больш удзельнічаць у мерапрыемствах сусветнага маштабу — у тым ліку міратворчых місіях, што ладзіць ААН”.
А вось з Расіяй саюзнай дзяржавы не будзе, бо ніводны з прэзідэнтаў у гэтым не зацікаўлены, — кажа спадар Лінднер.
Старшыня Мінскага форуму падкрэсліў, што Беларусь павінна зразумець , што без малога і сярэдняга бізнесу няма будучыні. Нездавальняючай застаецца і сітуацыя са СМІ:
“Тут яшчэ не зроблена ўсё тое, што магло б быць зроблена, яшчэ не ўсе газеты, якія гэтага заслугоўваюць, зарэгістраваныя. Шматгалоссе беларускіх СМІ павінна быць забяспечана, каб яны занялі сваё месца ў фармаванні грамадскага меркавання”.
Сёння дзяржава робіць больш для таго, каб даць больш свабоды мясцовым органам самакіравання. Але тут яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. І ў першую чаргу — гэта пытанне цэнтралізацыі жыцця, кажа Лінднер:
“Тут пачынаюцца праблемы. Наколькі правінцыі могуць даць уласныя сродкі? Усё гэта вельмі моцна цэнтралізавана”.