Выпівохі болей не змогуць купіць гарэлку
З "чорнымі спісамі", складзенымі паводле рашэння ўладаў Пастаўшчыны, яны змагаюцца далёкімі рэйдамі ў суседнія раёны На новы ўзровень выйшла барацьба з п'янствам у Пастаўскім раёне. Цяпер, згодна з рашэннем райвыканкама, выпівох там уносяць у "чорны спіс" і ў крамах алкаголь ім ужо не прададуць.
"Па нашым сельсавеце мы абралі 57 чалавек, якім нельга прадаваць. Прынятае рашэнне выканкама, зацверджаныя спісы раздалі ў крамы", — распавяла Еўрарадыё Ядвіга Данілевіч, старшыня Казлоўшчынскага сельсавета.
Таіса Баторы, якая кіруе Волкаўскім сельсаветам, кажа, што гаворка не ідзе пра тых, каго адзін раз заўважылі нецвярозым на працы. Патрапіць у спіс можа чалавек, які пастаянна п'е гарэлку і амаль штодня з'яўляецца на працы ў нецвярозым стане.
Таіса Баторы: "Менавіта самыя злосныя там. Мы ж бачым іх кожны дзень. І каля крамы бачым іх, і паштальёны, калі пошту разносяць".
Адсочвае гэта савет прафілактыкі, які першы раз збіраўся ў лютым, а наступны раз будзе збірацца у пачатку красавіка. Туды запрашаюць супрацоўнікаў міліцыі, старэйшын з вёсак, дэпутатаў, паштальёнаў, якія вырашаюць, каго ўнесці ці прыбраць са спіса, а таксама дадаюць у спіс людзей па просьбах.
"Часта просяць маці і жонкі ўключыць у спіс. Таму па іх просьбах мы ў гэтыя спісы людзей дадаем", — распавяла Ядвіга Данілевіч.
Але выйсці са спіса таксама можна, кажа Таіса Баторы. Вырашаецца гэта на тым жа савеце прафілактыкі:
"Савет прафілактыкі можа іх запрасіць, і калі бачыць, што яны выправіліся, то прыбярэ людзей са спісу".
"Калі чалавек закадзіруецца, выправіцца, то будзем прыбіраць, але пакуль у нас такіх няма", — кажа старшыня Казлоўшчынскага сельсавета Ядвіга Данілевіч.
Тых, хто выправіўся, пакуль няма, але ёсць тыя, хто абураецца такімі крокам мясцовых уладаў. Вось што распавядае Ядзвіга Данілевіч:
"Былі праблемы, абураліся. Казалі, што сорамна. Мы тлумачым, што з яго можна выйсці. Трэба проста нармальна жыць, бо пад плотам жа валяцца не сорамна".
Не ўсе пакупнікі прадавачкі сельскай крамы Інэты Генадзьеўны адэкватна рэагуюць на забарону:
"Некаторыя крычаць, што гэта незаконна. Некаторыя лічаць сябе лепшымі, чым яны ёсць насамрэч. Некаторыя проста усміхаюцца, купляюць прадукты і сыходзяць".
Наагул, у Інэты Генадзьеўны каля 290 пастаянных пакупнікоў, з іх у "чорны спіс" патрапілі 50. І што не прадаеце нікому? — запыталіся мы.
Інэта Генадзьеўна: "Вядома, не прадаю. Калі міліцыя даведаецца, што я прадала, то гэта будзе мне вялікі штраф".
Штраф прадугледжаны тым самым рашэннем райвыканкама, згодна з якім на Пастаўшчыне былі створаныя "чорныя спісы". Яны дзейнічаюць ужо 2 тыдні і алкаголю на Пастаўшчыне сталі купляць менш.
"Ну, напрыклад, прадавалі скрыняў 5 у дзень, а калі заробак, дык і болей. А цяпер — 2-3", — кажа прадавачка сельскай крамы.
Але піць менш не сталі. Можна ж паехаць у суседні сельсавет ці ў Глыбоцкі раён, і там купіць гарэлку без праблемаў. А яшчэ можна папрасіць схадзіць у краму кагосьці са знаёмых, кажа ўчастковы міліцыянт Уладзімір Кухальскі:
"Не, вядома, не стане ён менш піць. Папросіць кума, брата, свата, які яму купіць. Ці можа паехаць у другі раён, дзе яго не ведаюць. У яго ж на ілбе не напісана, што нельга яму прадаваць".
А ў краму да Інэты Генадзьеўны прыязджаюць закупляцца людзі са знакамітай вёскі Мосар, дзе вельмі часта праходзяць дні цвярозасці. Таму вынікаў такіх забаронаў пакуль не бачна.