Вызначаныя хэдлайнеры фестывалю Be Free
ЕРБ, БМА-group і Cтудфармат рады паведаміць, што 22-23-га жніўня ва
ўкраінскім Чарнігаве адбудзецца трэці па ліку фестываль свабоднай
музыкі Be Free. Вядома, што хэдлайнэрам з беларускага боку будзе “Ляпіс Трубяцкой”, з украінскага — “Воплі Відаплясава”. Запрошаныя да ўдзелу таксама беларускамоўны польскі гурт ZERO-85, N.R.M., Уліс.
Увогуле на ўдзел у фэсце падалі заявы каля 40 гуртоў. Прымацца лісты ад ахвотных выступіць на Be Free будуць да 28 ліпеня на адрас [email protected] (форма заявы — адвольная).
Фота: www.music.fromby.net