Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў

Брамнік "Атлетыка" Ян Облак адбівае пенальці

Брамнік "Атлетыка" Ян Облак адбівае пенальці / Reuters

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Апошнімі ў наступны раўнд еўракубка прабіліся "Барусія" і "Атлетыка".

"Барусія", пасля гасцявой нічыі 1:1, дома выйграла ў ПСВ з лікам 2:0. "Атлетыка" прайграў "Інтэру" ў гасцях (0:1), але на сваім полі ў асноўны час перамог (2:1). Усё вырашыла серыя пенальці, якую іспанскі клуб выйграў — 3:2.

Раней у 1/4 фіналу выйшлі "Манчэстар Сіці", "Рэал", "Баварыя", ПСЖ, "Арсенал" і "Барселона".

Лёсаванне чвэрцьфіналаў пройдзе ў пятніцу.

Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі