Вызваленыя фігуранты “справы патрыётаў” Зімніцкі, Стрыбульскі і Фёдараў

Вызваленыя фігуранты “справы патрыётаў” Зімніцкі, Стрыбульскі і Фёдараў

Вызваленыя фігуранты “справы патрыётаў” (“Белага легіёну”) Аляксандр Зімніцкі, Сяргей Стрыбульскі і Уладзімір Фёдараў. За кратамі яны правялі каля трох месяцаў, а цяпер знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе, інфармуе Радыё Свабода.

Як вядома, у “навучанні і падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках” і “стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання” абвінавачваюць 16 чалавек. Яны знаходзіліся ў следчых ізалятарах КДБ і МУС. Ці былі выпушчаныя пад падпіску аб нявыездзе і іншыя зняволеныя, пакуль невядома. У сярэдзіне чэрвеня стала вядома, што дзяржбяспека перадала “справу патрыётаў” у Следчы камітэт.

Вызваленыя фігуранты “справы патрыётаў” Зімніцкі, Стрыбульскі і Фёдараў
Аляксандр Зімніцкі, Уладзімір Фёдараў і Сяргей Стрыбульскі. Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі