"Взгляд": У першым квартале Беларусь плаціць за газ па 160 долараў

Расійскі палітолаг Леанід Радзіхоўскі ў інтэрнэт-газеце "Взгляд" паведаміў, што Беларусь плаціць Расіі за газ ў першым квартале 2009 года 160 долараў за тысячу кубаметраў. Нагадаем, што афіцыйна кошт газу для Беларусі ў першым квартале гэтага года так і не быў названы. Расійскі амбасадар у нашай краіне Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі заявіў, што кошт на газ для Беларусі ў першым квартале 2009 года будзе каля 200 долараў за тысячу кубаметраў.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ад адказу наконт цаны на газ у першым квартале ўхіліўся. Ён паведаміў толькі сярэднегадавую ўваходную цану — 148 долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі