Wargaming размаляваў самалёт "Белавіі"

Wargaming размаляваў самалёт "Белавіі"

Аб тым, што кампанія Wargaming брэндавала адзін з лайнераў "Белавіі", паведаміла агенцтва БЕЛТА.

"Адна з самых папулярных гульняў у СНД, створаная ў Беларусі, World of Tanks, і беларуская авіякампанія "Белавія" запускаюць унікальны праект: цалкам брэндаваны звонку авіялайнер Boeing 737-300. Самалёт будзе выконваць палёты па ўсіх напрамках авіяперавозчыка",паведамляе БЕЛТА.

Таксама ёсць інфармацыя, што падчас прэзентацыі авіялайнера прадстаўнікі "Белавіа" і кампаніі Wargaming раскрыюць цікавыя падрабязнасці гэтага ўнікальнага партнёрства.

Флот кампаніі "Белавія" налічвае 27 авіялайнераў. Пеарвозчык ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 47 аэрапортаў 28 краін Еўропы і Азіі. У жніўні "Белавія" атрымае першы "Боінг" з абноўленай афарбоўкай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі