The White Stripes рыхтуюць калядныя падарункі па 499 долараў за штуку
The White Stripes рыхтуюць сваім фэнам падарунак на Каляды, піша New Musical Express. 21 снежня ў продаж паступіць тэматычны меламанскі набор у фірмовых чырвона-белых колерах каманды. У яго ўвойдуць плэер, круцёлка для вінілавых пласцінак, навушнікі, дыскі, значкі і іншыя дробязі. Галоўнай "разынкай" бокс-сэта стане сінгл "Merry Christmas From The White Stripes".
Тыраж падарункавага набору -- 333 асобнікі, кожны з якіх каштуе па 499 долары. Мяркуючы па ўсім, на атрыманыя грошы White Stripes змогуць набыць нядрэнныя калядныя падарункі і для сябе.
Што цікава, лэйбл Джэка Ўайта - Third Man Records паралельна таксама выпусціць падобны набор, мабыць, каб ніхто з фанатаў не пачуваўся абдзеленым.
Тым часам, Джэк Уайт заявіў, што White Stripes гатовыя заняцца запісам новага альбома.
Нагадаем, што падчас тура ў падтрымку альбома "Icky Thump" 2007 году ў Мэг Уайт з'явіліся праблемы са здароўем, што прымусіла гурт абвясціць пра сыход у бестэрміновы творчы адпачынак.
Фота: danteross.com