WSJ паведамляе пра гібель дзевяці расійскіх кантрактнікаў ў Сірыі

WSJ паведамляе пра гібель дзевяці расійскіх кантрактнікаў ў Сірыі

Да дзевяці расійскіх кантрактнікаў загінулі ў Сірыі ў кастрычніку 2015 года пры мінамётным абстрэле расійскай базы на захадзе краіны. Пра гэта піша газета Wall Street Journal са спасылкай на тры крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Суразмоўцы выдання падкрэсліваюць, што расійскія ўлады не прызнаюць гібель вайскоўцаў.

Па словах журналіста і былога дарадцы па пытаннях бяспекі Дзяніса Караткова, загінулыя расейцы былі чальцамі прыватнай ваеннай групы пад назвай ОСМ. Караткоў кажа, што група таксама вядомая як "група Вагнера" — такі псеўданім мае яе лідар, былы расійскі вайсковец, які ўдзельнічаў у шматлікіх узброеных канфліктах з часоў распаду СССР. Як піша WSJ, група таксама прымала ўдзел у ваенных дзеяннях на Украіне.

Крыніца выдання, блізкая да Мінабароны Расіі, паведаміла, што група налічвае прыкладна 1000 чалавек.

Агенцтва РБК папрасіла Мінабароны Расіі пракаментаваць публікацыю. Але вайсковыя чыноўнікі адмовіліся ад каментароў.

Фота: infokava.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі