Ягор Філіпенка няўдала дэбютаваў у складзе іспанскай "Малагі" (відэа)

Ягор Філіпенка, былы гулец БАТЭ, няўдала дэбютаваў у складзе іспанскай "Малагі". Учора ён выйшаў на замену на 65-й хвіліне ў кубкавым матчы. "Малага" гуляла ў гасцях з "Левантэ" і на той момант выйгравала з лікам 2:0.

Пасля выхаду на поле Філіпенкі гаспадары поля забілі тры галы і выйгралі з лікам 3:2. Падчас аднаго з узяццяў брамы няўдала згуляў беларус, якога абыграў сапернік. Такім чынам, дэбют Ягора Філіпенкі ў складзе "Малагі" аказаўся няўдалым. Праўда, дзякуючы хатняй перамозе "Малагі" над "Левантэ" з лікам 2:0, яна патрапіла ў 1/4 фінала.

Нагадаем, кантракт Філіпенкі з "Малагай" разлічаны да 2017 года.

Фота — malagacf.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі