Ягор Шаранговіч дэбютаваў у НХЛ
Ягор Шаранговіч / pressball.by
Беларускі форвард Ягор Шаранговіч дэбютаваў у НХЛ у складзе каманды "Нью-Джэрсі" (New Jersey Devils). У стартавым хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "д'яблы" гулялі супраць "Бостана" (Boston Bruins).
Шаранговіч выходзіў на лёд і ў першай тройцы, і ў авертайме. Усяго правёў на лёдзе 17 хвілін 23 секунды, не забіў, але тройчы дамагаўся выдалення сапернікаў.
Акрамя таго, беларускі форвард у сваім першым матчы ў НХЛ выйграў 80% укідванняў, зрабіў 2 перахопы і дапусціў 4 страты, паведамляе "Прессбол". У выніку завяршыў матч з паказнікам карыснасці "+1".
Па выніках гульні настаўнік "д'яблаў" Ліндзі Раф прызнаўся, што беларус зрабіў на яго ўражанне на зборах і трэніроўках. Па яго словах, Шаранговіч рабіў "шмат добрых рэчаў".
"Ён выходзіў на лёд з Х'юзам і Палмьеры. Гэта была магчымасць паставіць да іх добрага двухбаковага гульца, які можа забіваць. Гэта звяно можа закідваць шайбы", — цытуе трэнера рэсурс belarushockey.
Гульня скончылася паразай "Нью-Джэрсі", "д'яблы" саступілі "Бостану" з лікам 2:3. Каманды згуляюць яшчэ раз 16 студзеня. Матч пачнецца ў 21:00 па беларускім часе.
У матчы супраць "Бостана" Ягор Шаранговіч гуляў пад 17-м нумарам.
Beaut of a drag to get the shot off. Legit 1st goal -- who cares if it bounced off 5 guys pic.twitter.com/DfAaRrsZZp
— Devils on MSG (@DevilsMSGN) January 15, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.