Як адзін белы лебедзь утварыў затор у цэнтры Мінска (відэа)
Белы лебедзь стаў прычынай вялікага транспартнага затору ў цэнтры Мінска. Як піша на сваёй старонцы ў Фэйсбуку карыстальнік Дзмітрый Балашоў, птушка прызямлілася на праезную частку моста праз Свіслач на праспекце Машэрава.
Лебедзь спакойна разгульваў па дарозе і не хацеў адтуль сыходзіць, хоць кіроўцы адчайна сігналілі.
Сёлета многія лебедзі засталіся зімаваць у Беларусі, а не адляцелі на поўдзень. Апошнімі днямі ўсталявалася цёплае для зімы надвор’е, таму не дзіўна, што птушка захацела пашукаць прыгодаў у горадзе.