Як бацькі змагаюцца за правы дзяцей з аўтызмам (відэа)
Сябра арганізацыі “Дзеці. Бацькі. Аўтызм” распавядае, як дапамагае свайму сыну лепш адаптавацца да навучання ў школе.
У межах праекта "Грамадзянскія ініцыятывы ў Беларусі: асобы, супольнасці, тэмы" (Мінская міжнародная Медыяшкола — mediaschool.by) прапануем вам відэасюжэт пра Веру Жыбуль, якая дапамагае свайму сыну Косцю з аўтызмам лепш адаптавацца да навучання ў школе.
Вера — сябра арганізацыі бацькоў “Дзеці. Бацькі. Аўтызм”, створанай у 2012 годзе. Гэта арганізацыя выступае за прызнанне сваіх дзяцей і стварэнне для іх роўных магчымасцяў.