Як Еўропа рэагуе на бежанцаў (фота)
Нелегальныя мігранты літаральна падзялілі Еўропу на два лагеры. Частка грамадзян падтрымлівае бежанцаў, частка — не жадае цярпець іх у сваіх краінах.
Частка насельніцтва незадаволеная павелічэннем бежанцаў. Больша за ўсё супраць наплыву пратэстуюць у Венгрыі і Германіі. На фота летнія пратэсты ў Мюнхене.
Грамадства звяртае ўвагу на неахайнасць бежанцаў. На фота смецце, якое мігранты пакінулі пасля сябе на шляху ў Германію.
Але частка насельніцтва падтрымлівае мігрантаў. Людзі сустракаюць бежанцаў у Германіі. Вітаюць падчас футбольнага матча. Надпісы на транспарантах: "Бежанцы, сардэчна запрашаем".
Надпіс на будынку мэрыі Мадрыда: "Бежанцы, сардэчна запрашаем". Мітынг у падтрымку мігрантаў у Оксфардзе, Вялікабрытанія. Дэманстрацыя ў Швецыі, дзе падтрымку бежанцам выказаў нават мясцовы прэм’ер.
Фота: Roland Halkasch/dpa via AP, DPA, demotix.com, kniga-bukv.livejournal.com, twitter.com/Alba_at_work, Corbis, elmundo.es, twitter.com/robpowellnews, Maja Suslin/TT.