Як у Мінску святкуюць Дзень пажарнікаў?
Дзень пажарнай службы святкуюць сёння ў Мінску. Афіцыйна гэтае прафесійнае свята адзначаецца 25 ліпеня, аднак імпрэзы па традыцыі ладзяць на выходных.
Пачаліся святкаванні з параду тэхнікі МНС, які прайшоў ад Белдзяржцырка да плошчы Перамогі. Затым у парку Горкага супрацоўнікі МНС паказалі наведнікам шматлікія шоў — у тым ліку гонкі на водных матацыклах і палёт на флайбордзе, паведамляе БЕЛТА.