У Мінску прайшоў парад выратавальнікаў

У Мінску прайшоў парад выратавальнікаў

У Мінску прайшоў парад выратавальнікаў. Як паведамляе БЕЛТА, урачыстасць прымеркаваная да Дня пажарнай службы, які штогод адзначаецца ў сталіцы ў другой палове ліпеня. 

У парадзе прынялі ўдзел супрацоўнікі МНС, курсанты, ветэраны, юныя выратавальнікі. Была таксама прадэманстраваная спецтэхніка.

Пасля параду ў парку імя Горкага пачаліся шоў, арганізаваныя выратавальнымі службамі. Тут адкрылася выстава аварыйна-выратавальнай тэхнікі, для дзяцей і дарослых прадугледзілі шматлікія конкурсы і спаборніцтвы, а таксама іншыя забавы.

Датай утварэння пажарнай службы ў Мінску лічыцца 25 ліпеня 1853 года —  у гэты дзень Мінская гарадская дума і губернскае праўленне прынялі рашэнне стварыць у горадзе пажарную частку.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі