Як у траўні: на Беларусь ідзе цяпло і моцныя дажджы

Восень

Восень / pixabay

Моцныя дажджы пройдуць па паўночным захадзе Беларусі ўдзень у нядзелю, 22 кастрычніка. Будзе хмарна, уначы у паўночных раёнах можа прайсці мокры снег.

Пры гэтым халадоў чакаць пакуль не даводзіцца. На Беларусь з Аўстрыі ссоўваюцца франты ад цыклону, якія нясуць з сабой цёплую паветраную масу.

Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад +3°С па паўночным усходзе да +12°С па паўднёвым захадзе. А ўдзень слупок тэрмометра падымецца да +8..+14°С, на поўдні Беларусі яшчэ цяплей — да +15..+20°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі