Які курс долара будзе ў 2016 годзе — прагнозы ад беларускіх эканамістаў

Які курс долара будзе ў 2016 годзе — прагнозы ад беларускіх эканамістаў

У бюджэце-2016 сярэднегадавы курс долара закладзены на ўзроўні 18 600 беларускіх рублёў. Цікавімся ў эканамістаў, які курс прагназуюць яны на пачатак, сярэдзіну і канец года.

 

Які курс долара прагназавалі нашы эксперты год таму на 1 студзеня, 1 ліпеня і 31 снежня 2015 года

 

Вадзім Іосуб, старшы аналітык “Альпары”

Пачатак года: 18 500

Сярэдзіна: прыблізна 1 рубель 97 капеек (калі адбудзецца дэнамінацыя, або 19 700, калі нулі не закрэсліваць).

Канец года: 2,05 — 2,15 (20 500 — 21 500)

Які курс долара будзе ў 2016 годзе — прагнозы ад беларускіх эканамістаў

Я мяркую, што беларускі рубель будзе зніжацца да валютнага кошыка прыблізна прапарцыйна інфляцыі, якую цалкам рэальна ўтрымаць у межах 12%, а ўжо канкрэтны курс долара будзе вызначацца суадносінамі долара і еўра, долара і расійскага рубля, то бок знешніх крос-курсаў. І ад таго, наколькі мацнейшы ці слабейшы будзе долар на знешніх рынках, будзе залежаць гэты канкрэтны курс”. 

Леанід Заіка

Пачатак года: 18 300

Сярэдзіна: 1,90 — 1,95 (19 000 — 19 500)

Канец: 1,95 — 2,0 (19 500 — 20 000)

Леанід Заіка прыгадвае прадказанні Вангі аб фінансавым правале ЗША ў 2016 годзе. У гэтым выпадку рубель, безумоўна, узмацніцца. Аднак ніхто з суайчыннікаў такога не чакае.

Які курс долара будзе ў 2016 годзе — прагнозы ад беларускіх эканамістаў

Калі прадказанні Вангі не збудуцца, то ў пачатку года курс ужо вядомы 18 300. У сярэдзіне будзе праведзеная дэнамінацыя, курс будзе 1,90 1,95. А напрыканцы года, калі хлопчыкі з наргаса, з фінансавага факультэта, якія сядзяць у Нацыянальным банку, будуць дрыжаць як асінавы ліст перад Лукашэнкам, будзе 2 рублі. Калі не, то за 1 долар будзе 1,95”.

Які курс долара будзе ў 2016 годзе — прагнозы ад беларускіх эканамістаў

Яраслаў Раманчук

Пачатак года: 20 500 — 21 000

Сярэдзіна: 2,30 (23 000)

Канец: 3,30 (33 000)

Яраслаў Раманчук параўноўвае прагнозы курсу з прадказаннем ліку паўфінальнага матчу на чэмпіянаце Еўропы па футболе ў наступным годзе. Тым не менш дзеліцца сваімі ўмоўнымі лічбамі, якія называе больш жартам, чым сур'ёзным прагнозам.

Некаторыя эканамісты не бяруцца паразважаць наконт курсу рубля да долара ў наступным годзе. Сяргей Жбанаў, напрыклад, лічыць такія прагнозы шаманствам і шарлатанствам.

Які курс долара будзе ў 2016 годзе — прагнозы ад беларускіх эканамістаў

Сяргей Жбанаў: “Што датычыцца навуковага падыходу да гэтай справы, то яго можна вызначыць шляхам супастаўлення рублёвай масы М2 з велічынёй золатавалютных рэзерваў. І зыходзячы з гэтых суадносінаў ужо сёння курс мусіць быць на ўзроўні 20 000 за адзін амерыканскі долар. Усё астатняе — гэта ўжо, як кажуць, ад нячыстага, усе гэтыя размовы, так званыя прагнозы”.

Аляксандр Сінкевіч прызнаецца, што з кожным годам адказаць на пытанне ўсё складаней. Тым не менш пагаджаецца “паваражыць на каве”:

Які курс долара будзе ў 2016 годзе — прагнозы ад беларускіх эканамістаў

У найбліжэйшыя 2-3 месяцы не будзе істотных зменаў у валютным калідоры беларускага рубля, будзе спаўзаць паціху да 20 000. На маю думку, на сярэдзіну года курс павінен дэвальвавацца на 20-30%. Гэта ў выпадку, калі не зменіцца драматычная кан’юнктура на нафтавым рынку. Бо расійскі рубель будзе падаць, і мы вымушаныя карэктаваць пакупніцкую здольнасць беларускага рубля адразу за расійскім, а гэта 20-30% на сярэдзіну года. А на канец года дэвальвацыя альбо прыпыніцца і рубель патаннее яшчэ на 10%, калі адбудзецца стабілізацыя нафтавага і сусветнага рынку, альбо адбудуцца драматычныя наступствы, выкліканыя крызісам у Расіі, тады абвал можа быць больш істотным, чым нават у першым паўгоддзі”.

Леанід Злотнікаў лічыць, што курс на 2016 год — рэч умоўная, залежыць ад шматлікіх абставінаў:

Які курс долара будзе ў 2016 годзе — прагнозы ад беларускіх эканамістаў

Леанід Злотнікаў: “Будуць крэдыты — будзе адзін курс, не будзе крэдытаў — іншы курс. Калі не будзе крэдытаў з боку МВФ і Расіі альбо будзе толькі з аднаго боку, то да канца першага квартала курс будзе каля 24 000 — 25 000. А далей так шмат залежыць ад гэтых “калі”, што няма сэнсу пра гэта пытаць”.

Георгій Грыц называць лічбы не адважваецца:

Магу толькі сказаць, што 18 000 рублёў, закладзеныя ў праекце бюджэту, долар складаць не будуць”, — рэзюмуе эканаміст

А мы вернемся да гэтага матэрыялу праз год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі