Яніс Айзсалніекс: Прадстаўніцтва Еўракамісіі адкрыецца ў бліжэйшы час

Аляксандр Лукашэнка 19 кастрычніка ўхваліў праект пагаднення аб заснаванні ў Мінску прадстаўніцтва Еўракамісіі. З 2006 года было неясна, калі ж беларускія ўлады дадуць канчатковую санкцыю на яго адкрыццё. Пра тое, якія ж крокі трэба яшчэ зрабіць, “Еўрарадыё” распавёў кіраўнік офіса ТАСІС у Беларусі Яніс Айзсалніекс:

“Пасля гэтага сённяшняга рашэння мы яшчэ мусім зрабіць некалькі іншых крокаў. Для таго, каб дэлегацыя магла быць адкрытая, мы павінны падпісаць дамову аб яе адкрыцці. Яго мусіць ратыфікаваць беларускі парламент.

І пасля гэтага мы зможам ўжо афіцыйна перарэзаць чырвоную стужку. Мы спадзяемся, што гэтыя астатнія крокі адбудуцца як найхутчэй”.


У бліжэйшыя дні адбудуцца тэхнічныя кансультацыі і стане вядома, дзе, калі і хто падпіша дамову.

Што да супрацоўнікаў будучага прадстаўніцтва, дык, паводле словаў Яніса Айзсалніекса, іх колькасць непасрэдна залежыць ад аб’ёма супрацоўніцтва Еўракамісіі з Беларуссю. Ён прагназуе, што гэты аб’ём мусіць павялічыцца.

Для працы ў Мінску прыедуць спецыялісты з ЕС, але будуць наймацца і мясцовыя беларусы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі