Януковіч пажадаў Лукашэнку перамогі на выбарах

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч пажадаў свайму беларускаму калегу перамагчы на выбарах кіраўніка дзяржавы. Ён заявіў, што ўкраінцы будуць перажываць за Лукашэнку не менш, чым іх сябры ў Беларусі. Як паведамляе ўкраінскі сайт "Подробности", такую заяву Януковіч на сустрэчы з Лукашэнкам 1 снежня ў Астане. Пры гэтым прэзідэнт Украіны выказаў надзею на сустрэчу з Лукашэнкам пасля выбараў для абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.

У сваю чаргу, кіраўнік Беларусі адзначыў, што калі пасля прэзідэнцкіх выбараў "усё будзе звычайна", то можа адбыцца абмен візітамі на вышэйшым узроўні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі