Яраслаў Грышчэня асуджаны на 15 сутак арышту, Франак Вячорка на 7 сутак
Сёння Заводскі суд Мінску пакараў двух актывістаў дэмакратычнага руху. Яраслаў Грышчэня быў асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Франак Вячорка — на 7 сутак. Іх абвінавацілі ў “дробным хуліганстве”.
Нагадаем, Грышчэню і Вячорку затрымалі 27 ліпеня ў сталіцы.
Міліцыянты знайшлі ў іх улёткі, якія заклікалі ўзяць удзел у акцыі з нагоды ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. З пятніцы яны чакалі суду ў спецпрыёмніку на Акрэсціна.
БелаПАН