Ярмошына: Мыю падлогі ў трох дамах — у мамы, сына і на службовым лецішчы
Кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына дала інтэрв'ю Святлане Бароўскай на тэлеканале Беларусь-1.
"Мыццё падлог займае асноўны мой вольны час. Я мыю падлогі ў трох дамах. Раблю прыборку ў мамы, у сына-халасцяка і ў сябе, на тым службовым лецішчы, дзе я жыву. Гуляю ў любое надвор'е — і ўвечары, і раніцай, тры разы на тыдзень хаджу ў басейн, чытаю, хаджу ў тэатр", — распавяла Лідзія Ярмошына ў эфіры праграмы "Выхад ёсць" на тэлеканале Беларусь-1.
Выказалася Лідзія Міхайлаўна і пра жанчын, якія "качаюць правы":
"Жонкі вялікіх кіраўнікоў часам пачынаюць качаць правы: маўляў, чаму я павінна яму кашулі ў камандзіроўку прасаваць? Мілая, ты жывеш дзякуючы яму. Якое раўнапраўе? Хочаш раўнапраўя — збірайся і сыходзь ад яго".