Ярмошына назвала крайні тэрмін парламенцкіх выбараў — 11 верасня 2016 года

Ярмошына назвала крайні тэрмін парламенцкіх выбараў — 11 верасня 2016 года

Чарговыя парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць не пазней як 11 верасня 2016 года. Гэтую дату журналістам сёння назвала старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

"Выбары павінны адбыцца не пазней чым за месяц да заканчэння паўнамоцтваў дзеючага складу парламента. Першая сесія Палаты прадстаўнікоў гэтага склікання адбылася 18 кастрычніка 2012 года. Такім чынам, выбары павінны адбыцца не пазней за 17 верасня. Апошняя магчымая нядзеля для правядзення выбараў — 11 верасня. Прызначаныя парламенцкія выбары будуць не пазней за 10 чэрвеня", — перадае БелаПАН словы чыноўніцы.

Ярмошына таксама паведаміла, што ў бюджэт ужо заяўленая сума на правядзенне парламенцкіх выбараў — 196 млрд рублёў.

Акрамя таго, ужо вызначаная сярэдняя колькасць выбарцаў у акругах — 63 700 чалавек. Гэты паказчык можа карэктавацца на 10% у бок змяншэння або павелічэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі