Яшчэ адзін тэлеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім
![Яшчэ адзін тэлеграм-канал прызнаны экстрэмісцкім](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/tg-1205.jpg.webp?itok=j6_VR7OI)
Суд Смаргонскага раёна 7 траўня прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал "Смаргонь ЧАТ". Як піша газета "Светлы шлях", гэта адбылося з ініцыятывы пракуратуры Смаргонскага раёна.
Суд прызнаў, што інфармацыя ў гэтым ТГ-канале ўтрымлівае заклікі да незаконнай забастоўкі, несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, гвалтоўных дзеянняў супраць сілавікоў, масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеяннях, супраціву сілавікам. Акрамя таго, у ТГ-канале, як прызнаў суд, размяшчаліся абразы, пагрозы жыццю і здароўю супрацоўнікам сілавых структур.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.