Яшчэ ў адной прыватнай ВНУ сёлета не будзе набору першакурснікаў
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва
У Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва сёлета не будуць набіраць першакурснікаў. Пра гэта журналістам Onliner.by расказалі ў адміністрацыі прыватнай ВНУ.
"Я ведаю, што зачыняюцца канкрэтныя ВНУ, але да нас гэта дачынення не мае. Мы функцыянуем. Адзінае, што сёлета не будзе набору першакурснікаў — Міністэрства адукацыі яго не ўзгадніла. Але інстытут працуе і з першага верасня, як мае быць, будзе ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць", — кажа рэктар інстытута кандыдат палітычных навук Аляксандр Гарэлік.
Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва дзейнічае з 1993 года. Гэтая прыватная ВНУ рыхтуе спецыялістаў у галіне эканомікі, кіравання і паліталогіі.
Як расказвала Еўрарадыё, за апошні тыдзень стала вядома пра закрыццё дзвюх недзяржаўных ВНУ. Спярша пра ліквідацыю паведаміў БІП — Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій. Пазней стала вядома пра закрыццё Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.