Яшчэ ўдар па банках: як ацэньваць дзяржбанкі, няясна — і гэта адпужае партнёраў

Банкі губляюць валюту, а цяпер яшчэ будуць адпужваць партнёраў непрадказальнасцю / Reuters
Банкі губляюць валюту, а цяпер яшчэ будуць адпужваць партнёраў непрадказальнасцю / Reuters

Беларусбанк і Белінвестбанк становяцца непрадказальнымі для контрагентаў праз тое, што Fitch Ratings адмовілася ацэньваць іх. Гэта пагоршыць іх становішча, а ў дзяржавы становіцца менш магчымасцяў падтрымліваць свае банкі.

Еўрарадыё паразмаўляла з экспертам і даведалася, што азначае спыненне агенцтвам Fitch Ratings ацэнкі двух дзяржбанкаў і чаму напрыканцы яно пацвердзіла ім рэйтынг "B" з негатыўным прагнозам.
 

Рэйтынг досыць слабы

Fitch Ratings паведаміла аб ацэнцы доўгатэрміновага рэйтынга дэфолту эмітэнта. Гэта значыць, што ацэньваецца, наколькі ён гатовы выконваць свае абавязацельствы і ці вялікая імавернасць, што зрабіць ён гэтага не зможа, расказвае старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук.

Ещё удар по банкам: как оценивать госбанки, непонятно — и это отпугнёт партнёров
Fitch Ratings больш не будзе ацэньваць Беларусбанк і Белінвестбанк / Reuters

— Цяпер рэйтынгі ў прынцыпе адклікалі. Гэта як нефармальная заява, што стандартныя методыкі ацэнкі рэйтынга ва ўмовах санкцый перастаюць працаваць. Гэта значыць, Fitch не кажа наўпрост, што якасць крэдытаздольнасці пагоршылася. Яно кажа, што больш не ў стане судзіць пра гэтую якасць. Гэта негатыўны сігнал. Натуральна, ён будзе адпужваць і фактычных, і патэнцыйных контрагентаў гэтых банкаў. Яны становяцца непразрыстымі, малапрадказальнымі, — кажа Дзмітрый Крук.

Ещё удар по банкам: как оценивать госбанки, непонятно — и это отпугнёт партнёров
Улады будуць падтрымліваць Беларусбанк праз яго палітычную ролю / Еўрарадыё

Рэйтынг мог быць яшчэ ніжэйшы, але Fitch Ratings звяртае ўвагу, што "афіцыйныя органы маюць высокую схільнасць аказваць падтрымку абодвум банкам, улічваючы кантрольны пакет акцый дзяржавы, выключную сістэмную важнасць і палітычную ролю Беларусбанка".

— Гэта галоўная агаворка, якая не толькі сёлета ёсць. Фактычна заўсёды, калі Fitch ацэньваў дзяржаўныя банкі, у іх у абгрунтаванні рэйтынга была "гатоўнасць і здольнасць" дзяржавы падтрымліваць гэтыя банкі. Гэта было адным з ключавых фактараў абгрунтавання рэйтынгаў, — працягвае Дзмітрый Крук.

Эксперт падкрэслівае, што калі гатоўнасць дзяржавы падтрымліваць Беларусбанк і Белінвестбанк не змянілася, то са здольнасцю гэта рабіць ёсць пытанні.

— Нельга сказаць, што магчымасці падтрымліваць банкі зусім няма. Можна рабіць гэта непасрэднымі альбо ўскоснымі ўліваннямі ў капітал альбо нейкімі спецыфічнымі механізмамі рэфінансавання. Але, з улікам таго, што рэзервы ўладаў і золатавалютныя, і рэшткі сродкаў на дэпазітах Мінфіна, і ў цэлым стан бюджэту за апошнія паўтара года адчувальна пагоршыліся, поле для манеўру стала меншым.
 

Яшчэ адна пагроза фінансавай стабільнасці

Ещё удар по банкам: как оценивать госбанки, непонятно — и это отпугнёт партнёров
Абмежаванне доступу на фінансавы рынак ЕС б'е па самым слабым месцы / Reuters

Таксама ў паведамленні Fitch Ratings гаворыцца, што санкцыі ЕС фактычна адразаюць Беларусбанк і Белінвестбанк ад новых запазычанняў на еўрапейскім рынку. Пры гэтым "доля фінансавання ЕС у пасівах ніжэй за 5% у Беларусбанка і ніжэй за 2% у Белінвестбанка". Гэтыя лічбы адлюстроўваюць, якую долю сродкаў банкі пазычылі менавіта ў ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі