Яўген Шыгалаў усё ж такі знаходзіцца ў Жодзінскім следчым ізалятары №8

Пра гэта газета «Народная воля» даведалася з кампетэнтных крыніц. Раней міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў паведамляў, што бізнэсовец знаходзіцца ў мінскай турме па вуліцы Валадарскага. Учора, 9 красавіка, жонка Яўгена Шыгалава ездзіла ў Жодзіна, каб аддаць мужу перадачу. У ёй былі не толькі прадукты, нейкія рэчы, але і медыкаменты. Некалькі гадоў таму Шыгалаў перанёс цяжкую аперацыю, пасля якой яму неабходна прымаць лекі.

Нагадаем, што на генеральнага дырэктара Гандлёвага дома "Ждановічы" Яўгена Шыгалава распачалі крымінальную справу за незаконны захоп зямлі, а таксама па артыкуле 424 Крымінальнага кодэксу ("Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі") і па артыкуле 424 КК ("Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі"). Разам з Шыгалавым затрыманыя яго намеснік і дзяржаўны службовец, які даваў дазвол на будаўніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі