YouTube выдаліў фільм БТ “Белы легіён чорных душ”

YouTube выдаліў фільм БТ “Белы легіён чорных душ”

YouTube выдаліў фільм тэлеканала “Беларусь 1” пад назвай “Белы легіён чорных душ”. Прычына — парушэнне аўтарскіх правоў. У фільме была незаконна выкарыстана музыка Irdorath Fantasy Folk Band. Гэта, дарэчы, беларускі гурт. Каментар яго прадстаўніка гл. тут.

Згаданы прапагандысцкі фільм быў паказаны на тэлеканале “Беларусь 1” увечары 12 красавіка. У ім беларускую патрыятычную арганізацыю “Белы легіён”, якая даўно ўжо не існуе, параўналі ў нацыстамі. Сцвярджалі, што ў яе былі калісьці планы правядзення ў Маскве тэрактаў і г. д. У ім паказвалі некалькіх затрыманых па “справе патрыётаў”, якія дагэтуль знаходзяцца за кратамі. У той жа вечар фільм з’явіўся на канале АТН (Агенцтва тэлевізійных навін) на YouTube.

YouTube выдаліў фільм БТ “Белы легіён чорных душ”
Фота: скрыншот з відэа

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі