Юлія Несцярэнка вяртаецца, нібыта, у сваёй лепшай спартовай форме
Беларуская лёгкаатлетка, чэмпіёнка летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года, Юлія Несцярэнка да пекінскай Алімпіяды будзе ў сваёй лепшай спартовай форме. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі дзяржаўны трэнер па лёгкай атлетыцы Леанід Зубрыцкі. Паводле яго словаў, на працягу апошняга года Несцярэнка трэніравалася ў
ашчадным рэжыме і зараз яе не турбуюць траўмы, яна знаходзіцца ў
“выдатным фізічным і псіхалагічным стане”. Зубрыцкі сцвярджае, што
Несцярэнка мае намер выступіць на зімовым чэмпіянаце свету.