Юлія Сіндзеева з Мінску будзе змагацца за тытул "Топ-мадэль свету"

22-гадовая жыхарка Мінску Юлія Сіндзеева прыме ўдзел у конкурсе прыгажосці "Топ-мадэль свету". Ён адбудзецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. Адна з самых тытулаваных беларускіх прыгажуняў адправіцца ў паездку 26 сакавіка. Плануецца, што на працягу 10 дзён удзельніцы конкурсу пабываюць у Нямеччыне, Іспаніі ды Егіпце. Фінал конкурсу "Топ-мадэль свету" адбудзецца 4 красавіка. Пераможцу акрамя грашовага прыза дастанецца кантракт з міжнародным мадэльным агенцтвам.

Юлія Сіндзеева мае тытулы "Віцэ-Міс Беларусь-2006", "Віцэ-Міс Еўропа-2006", "II Віцэ-Міс Інтэрнэшнл-2007". Конкурс "Топ-мадэль свету" стане для дзяўчыны сёмым па ліку.

Як паведамляе БЕЛТА, прыгажуня вучыцца на чацвёртым курсе тэхналагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці "інжынер лясной гаспадаркі", займаецца ангельскай мовай, выкладае дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі