Юра Дземідовіч выступіць на дзіцячым "Еўрабачанні" ў другой частцы конкурсу

Прадстаўнік Беларусі на міжнародным конкурсе дзіцячай песні "Еўрабачанне-2009" Юра Дземідовіч выканае сваю песню "Чароўны трусік" у другой частцы конкурсу. Гэта стала вядома па выніках першай стадыі лёсавання, якая адбылася 12 кастрычніка ў Кіеве.

Права адкрыць выступ канкурсантаў 21 лістапада на сцэне Кіеўскага палаца спорту, як інфармуе БЕЛТА, дасталося Швецыі. Трынаццацігадовая Мімі Сандэн выканае песню "Ты". Македонія паставіць фінішную кропку ў конкурсе — Сара Маркоўска (15 гадоў) выканае пад заслону конкурсу кампазіцыю "За каханне". Прадстаўнік краіны-гаспадыні конкурсу 11-гадовы Андранік Алексанян выканае сваю песню "Тры таполі, тры трубы" дзясятым.

Другая частка лёсавання адбудзецца пазней. Астатнія краіны падзеленыя на дзве групы. Грузія, Расія, Румынія, Сербія, Арменія разыграюць нумары з 2-га па 6-ы. Нідэрланды, Мальта, Бельгія, Кіпр і Беларусь будуць дзяліць месцы з 7-га па 9-е і 11-12-е. Вынікі лёсавання стануць вядомыя 13 кастрычніка.

Нагадаем, што VII Міжнародны дзіцячы конкурс "Еўрабачанне-2009" адбудзецца ў Кіеве 21 лістапада. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі