Юшчанка запрасіў беларускага прэм'ера ва Ўкраіну

Амаль чатыры гадзіны кіраўнікі Беларусі і Ўкраіны вялі перамовы ў фармаце "адзін на адзін". Пасля гэтага да Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Юшчанкі далучыліся чальцы двух дэлегацый, паведамляе "Інтэрфакс". Украінскі прэзідэнт адзначыў, што падчас сустрэч з беларускім кіраўніком абмяркоўваліся самыя розныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва — ад транзітных праектаў да вялікага блоку гуманітарных пытанняў.

Віктар Юшчанка таксама паінфармаваў, што неўзабаве адбудзецца візіт прэм'ер-міністра Беларусі ва Ўкраіну для сустрэчы з кіраўніком украінскага ўрада. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі