З 1 студзеня для прадпрыемстваў Беларусі патаннеюць газ і электрычнасць

Як інфармуе прэс-служба Саўміна, з 1 студзеня 2014 года зніжаюцца цэны на прыродны газ для спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі больш чым на 10 долараў, у тым ліку для асобных юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў — на 7,25 долара.



Зніжэнне цаны на прыродны газ на 13% устаноўлена вытворцам азотных угнаенняў, на 7,5% — вытворцам гародніны, бюджэтным арганізацыям і арганізацыям Жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама на 7,7% — арганізацыям электраэнергетыкі.



Акрамя таго, з Новага года зніжаюцца тарыфы на 0,5 цэнта за кВт на электрычную энергію, якую адпускаюць буйным прамысловым прадпрыемствам, а для шэрагу буйных прадпрыемстваў — на 3,5 цэнта.



Тарыфы на цеплавую энергію для буйных прадпрыемстваў хімічнай, цэлюлознапапяровай прамысловасці знізяцца амаль на 16%.



Мяркуецца, што рашэнне ўраду дапаможа павысіць канкурэнтаздольнасць айчынных вытворцаў.
 

Беларускі ўрад плануе павелічэнне цэнаў на жыллёва-камунальныя паслугі
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі