З 21 кастрычніка БТ пачне паказваць выступы кандыдатаў у дэпутаты

З 21 кастрычніка БТ пачне паказваць выступы кандыдатаў у дэпутаты

З 21 кастрычніка Белдзяржтэлерадыёкампанія пачне паказваць выступы кандыдатаў у дэпутаты. Кампанія папярэджвае, што запісы выступаў і тэледэбатаў з’яўляюцца маёмасцю БТ і выкарыстоўваць іх без дазволу забаронена, піша tut.by.

Паглядзець ролікі можна будзе з 21 кастрычніка па 6 лістапада ў рабочыя дні на канале “Беларусь 3” (кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскіх абласцях і Мінску) і СТБ (кандыдаты па Мінскай вобласці). Кожны кандыдат можа звярнуцца да выбаршчыкаў па тэлебачанні бясплатна толькі 1 раз, з выступам не больш за 5 хвілін.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты заканчваецца 17 кастрычніка. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 17 лістапада.   

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі