З Нацыянальнай бібліятэкі эвакуявалі 320 чалавек
Там спрацавала сігналізацыя.
Здарэнне адбылося сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы. Як паведамляе БЕЛТА, прычынай стала мікрахвалёўка, у якой пачала тлець пакінутая ежа. У выніку спрацавала сігналізацыя. Тэрмінова з будынка бібліятэкі эвакуявалі 320 чалавек. Ніхто не пацярпеў.
Пасля таго, як прычына здарэння стала вядома, бібліятэка аднавіла працу.