З "Нафтана" пачалі адпраўляць медыцынскі кісларод у бальніцы
З "Нафтана" пачалі адпраўляць медыцынскі кісларод у бальніцы. У Наваполацкую цэнтральную гарадскую бальніцу паступілі першыя 100 балонаў. Плануецца, што будуць адгружаць па 200 балонаў за суткі. Кісларод вырабляецца на азотна-кіслароднай устаноўцы "Нафтана" і ў адным з цэхаў завода "Палімір", паведамляе vestniknaftana.
Патрэба ў медыцынскім кіслародзе ў перыяд каранавіруса вялізная. Улады запэўніваюць, што праблем няма. Асноўны вытворца кіслароду — прадпрыемства "Крыён".
Кісларод у бальніцы сталі пастаўляць і Узброеныя Сілы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.