З нашых чэмпіёнаў свету па тайбоксе зрабілі галасістых мафіёзі
Вярнуўшыся з першынства планеты па тайскім боксе, чэмпіён Віталь Гуркоў і яго трэнер Дзмітрый Пясецкі заспявалі на вялікай сцэне у вобразе амерыканскіх гангстэраў. Байцы прынялі ўдзел у праекце тэлеканала АНТ “Цудоўная пяцёрка-3”. Па тэлевізары шоў можна будзе паглядзець у пятніцу 10 кастрычніка ў 21.05 па беларускім часе.
Каманда байцоў – Віталь Гуркоў, Дзмітрый Пясецкі і яшчэ тры каратысты – спаборнічала з дружынай футбалістак. Выступы суправаджаліся жывой музыкай у выкананні бэнда Apple Tea. Каманды павінны былі станчыць і заспяваць жыўцом. Футбалісткі паздымалі буцы-гетры і пераўвасобіліся ў дваровых дзяўчатак, жвава выканалі песню Б’янкі “Былі танцы”. Байцы паздымалі пальчаткі-кімано і пераапрануліся ў мафіёзі, выканалі песню “Манхэтэн” гурта “БандЭрас”. Віталь Гуркоў чытаў рэп, а яго трэнер спяваў сола. У суддзі Аляксея Хлястова аж вочы на лоб павылазілі.
Аляксей Хлястоў: “Я быў уражаны, а не здзіўлены. Адразу ж на здымках праграмы я сказаў пра тое, што нумар байцоў нагадвае брадвейскае шоў. Хлопцы падышлі да яго пастаноўкі вельмі цікава. Цікава, бо адзін з вакалістаў (Дзмітрый Пясецкі. — “Еўрарадыё”) спяваў фальцэтам, бо гэта чэмпіёны, якія пераўвасобіліся ў “людзей у чорным”. Добры, цікавы і прафесійны нумар”.
Запіс шоў праходзіў у будынку спартовай арэны “СКА-Уручча”. У імправізаваную студыю набілася людзей, што селядцоў у бочку. Стыліст Даша Мікалаева – адна з тых, хто прыйшоў паглядзець выступ спартоўцаў:
Даша Мікалаева: “Я проста ў захапленні. Я не чакала такога ад Віталіка (Гуркова. — “Еўрарадыё”) і іншых хлопцаў. Насамрэч я туды прыйшла і падумала: зараз пасмяюся, бо – які з Віталіка спявак?! І з усіх астатніх, бо такія грозныя дзядзькі з выгляду. Але раптам я іх пабачыла ў касцюмах кшталту Майкла Джэксана і падумала: “Ну ўсё, я іх не ведаю, схаваюся дзе-небудзь, пахварэю і збягу”. А калі яны выйшлі, я была ў шоку: сама спявала, пляскала ў далоні і ганарылася, што іх увогуле ведаю”.
Высветлілася, што трэнер Дзмітрый Пясецкі, які так здзівіў журы, у маладосці быў апантаным рокерам. Ён не стаў адмаўляцца, калі вучань Гуркоў пацягнуў яго на шоў.
Дзмітрый Пясецкі: “Я пагадзіўся. Прыйшлі, зрабілі практыкаванні на дыханне. Пасля першай спробы нашая настаўніца ўзялася за галаву: маўляў, нічога не атрымаецца. Яна сказала, што мы ўсе дрэнна заспявалі, бо хваляваліся. Праз дзесяць хвілінаў мы паспрабавалі яшчэ. Я пасядзеў, пакалупаўся, гляджу – магу спяваць на актаву вышэй. Падчас другой спробы ўжо кожны спартсмен з сябе нешта ўяўляў”.
У 1996 годзе Дзмітрый Пясецкі стаў чэмпіёнам свету па тайбоксе сярод прафесіяналаў. Гэта быў першы гучны тайбаксёрскі тытул у прадстаўніка з краінаў былога СССР. З музыкай прыйшлося завязаць канчаткова.
Дзмітрый Пясецкі: “Як і многія, цікавіўся рок-музыкай, збіраўся займацца толькі гэтым. Ігралі ў Доме піянераў, яшчэ дзесьці. Сядзелі дома, апрацоўвалі партыі. У асноўным ухіл быў не на песні, а на інструментальную музыку. Але паступова гітара пачала пакрывацца пылам. Раней я страсаў пыл часцей, зараз зусім рэдка”.
Камічны тэлевядучы Яўген Булка спачатку не паверыў, што Пясецкі выконвае сола жыўцом, папрасіў пераспяваць без ансамбля. А калі ўпэўніўся, то без пытанняў прагаласаваў за байцоў. Ён і Хлястоў вывялі байцоў у фінал.
Калі спартоўцы перамогуць ў шоў “Цудоўная пяцёрка-3”, то атрымаюць 25 мільёнаў беларускіх рублёў. Многа ці мала, але на новыя пальчаткі-кімано хопіць.
Фота Паўліны Маляванай