З роднымі пацярпелых у Пінску працуюць псіхолагі
Старшыня пінскага гарвыканкаму сёння сустрэўся з сем'ямі пацярпелых. Супрацоўнікі мэрыі наведаюць кожную такую сям'ю для вывучэння іх надзённых патрэбаў. Кіраўніцтва гораду абяцала ім вырашыць пытанні па выплатах банкаўскіх крэдытаў у тых выпадках, калі пацярпеў кармілец. Іншыя работнікі “Пінскдрэву” лічаць, што здарэнне можа паспрыяць змяншэнню іхніх заробкаў. Яны мяркуюць, што кіраўніцва фабрыкі цяпер скіруе шмат сродкаў на аднаўленне вытворчасці ДСП. Гэтая вытворчасць была адной са стабільных крыніцаў паступлення валюты на прадпрыемства. Ільвіная частка плітаў пастаўлялася ў краіны Еўрасаюза. Таму гэты цэх, дзе адбыўся выбух, працаваў у тры змены.
Між тым Першы канал Беларускага дзяржаўнага тэлебачання паведаміў а 21.00, што трох з пацярпелых работнікаў перавезлі з пінскай лякарні ў Брэст.
Між тым Першы канал Беларускага дзяржаўнага тэлебачання паведаміў а 21.00, што трох з пацярпелых работнікаў перавезлі з пінскай лякарні ў Брэст.