З трыбуны ААН Лукашэнка заклікаў спыніць вайну ва Украіне

З трыбуны ААН Лукашэнка заклікаў спыніць вайну ва Украіне

27 верасня Аляксандр Лукашэнка выступіў на пленарным пасяджэнні саміту ААН па ўстойлівым развіцці. Беларускі кіраўнік выступаў пасля прэзідэнта Румыніі, і яго выступ доўжыўся каля 15 хвілінаў.

Сваю прамову Лукашэнка пачаў са згадкі пра Другую сусветную вайну. Потым ён адзначыў, што пасля распаду СССР знік сусветны баланс.

Відавочна, звяртаючыся да ЗША і заходніх лідараў, кіраўнік Беларусі пачаў абвінавачваць іх ва ўмяшанні ў справы краін Блізкага Усходу. Ён заявіў, што Захад дапамог Іраку ядзернай зброяй, але гэта не прынесла ў краіну дэмакратыю і не дапамагло людзям жыць лепш. Такая ж памылка, па словах Лукашэнкі, была зробленая ў Лівіі, а цяпер ідзе ўмяшанне ў справы Сірыі.

Таксама беларускі кіраўнік згадаў сітуацыю ва Украіне, якую трэба спыніць. Калі мы не спынім крывавую вайну ва Украіне, заявіў Лукашэнка, то атрымаем Трэцюю сусветную.

Акрамя ўмяшальніцтва ў справы краін, Лукашэнка згадаў і міжнародныя санкцыі. Па яго словах, гэтая мера сведчыць: мы згубілі веру адзін у аднаго.

У сваім выступе кіраўнік Беларусі звярнуўся да ААН і зазначыў, што гэтая арганізацыя не мусіць служыць для дэманстрацыі чыёйсьці сілы.

Ён закрануў выклікі тэрарызму, адзначыў што трэба дапамагаць бедным краінам, каб яны развіваліся, каб там не было голаду, а людзі атрымоўвалі адукацыю.

Вялікім выклікам сучаснасці, па словах Лукашэнкі, сталі сірыйскія бежанцы.

Ён адзначыў: прычына мноства палітычных выклікаў у свеце ў тым, што  палітыкі не хочуць браць на сябе адказнасць.

Цалкам тэкст выступлення гл. тут.

Фота: БЕЛТА

З трыбуны ААН Лукашэнка заклікаў спыніць вайну ва Украіне

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі