З Украіны ўцёк афіцэр міліцыі — ён здабыў скандальнае відэа

Нагадаем, Міхаіл Гаўрылюк падчас атакі спецназу на вуліцы Грушэўскага дапамагаў параненаму і быў затрыманы. Яго моцна збілі, распранулі і вывелі аголенага на мароз. Беркутаўцы рабілі з ім пастановачныя здымкі. Відэа гэтых здзекаў патрапіла ў інтэрнэт і стала сапраўдным шокам. Яго паказалі тэлеканалы па ўсім свеце.



Як паведамляе тэлеканал ТСН, афіцэр міліцыі, дзякуючы якому відэа трапіла ў інтэрнэт, быў вымушаны ўцякаць з Украіны за мяжу. Паводле яго слоў, ён 12 гадоў праслужыў у праваахоўных органах ды не верыў у выкраданні актывістаў еўрамайдана ды здзекі над імі, аж пакуль сам не пабачыў. Нейкі яго калега скарыстаўся яго працоўным кампутарам для мантавання відэа ды забыўся яго выдаліць. На ім якраз і былі здзекі над Гаўрылюком.



Міліцыянт адразу ж перадаў відэа свайму сябру для распаўсюду, а сам напісаў рапарт на звальненне. Цяпер іх абодвух пераследуюць. Сваякоў афіцэра ўжо апытала міліцыя. Як паведамляецца, ён знаходзіцца ў адной з краін ЕС.
 

На актывіста, распранутага "Беркутам", палявалі два дні (відэа)
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі