З-за ДТЗ у Пухавіцкім раёне цягнікі затрымаліся больш як на дзве гадзіны

На 2 гадзіны 10 хвілін 8 лютага быў перапынены рух чыгуначнага транспарту. Прычынай, як паведамляе БелаПАН, стала дарожна-транспартнае здарэнне на неахоўным пераездзе перагона Пухавічы — Рудзенск. Аварыя адбылася ў 10.55. 42-гадовы трактарыст на МТЗ выехаў на пераезд на забараняльны сігнал святлафора пры працуючай гукавой сігналізацыі і сутыкнуўся з пасажырскім цягніком Гомель — Мінск.

У выніку ДТЗ трактарыст загінуў. Ніхто з цягніковай брыгады і пасажыраў не пацярпеў. Трактар узнаўленню не падлягае, лакаматыў атрымаў механічныя пашкоджанні і быў адбуксіраваны ў дэпо.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі