З-за каранавіруса Лідская абутковая фабрыка сышла на каранцін
З-за каранавіруса Лідская абутковая фабрыка сышла на каранцін. Прадпрыемства не будзе працаваць да 30 красавіка, паведамляе TUT.by. Пра тое, колькі чалавек захварэла, афіцыйнай інфармацыі няма. Паводле неафіцыйных звестак, ад 5 да 15 чалавек. У бальніцы знаходзіцца і дырэктар фабрыкі. Праўда, прычына яе шпіталізацыі невядомая.
Як паведамляла Еўрарадыё, пра першы выпадак COVID-19 у Лідзе стала вядома тыдзень таму. А ў ноч з нядзелі на панядзелак раптоўна памёр 43-гадовы лекар, які працаваў з інфікаванымі каранавірусам. Следчы камітэт праводзіць праверку па факце яго смерці. Пра трагічнае здарэнне гаварылі на планёрцы ў райвыканкаме.
На раніцу 21 красавіка ў Беларусі было 6723 выпадкі заражэння каранавірусам, памерлі 55 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.