З-за кратаў выйшаў яшчэ адзін палітвязень, які быў на сустрэчы з Лукашэнкам

З-за кратаў выйшаў яшчэ адзін палітвязень, які быў на сустрэчы з Лукашэнкам

Адвакат Ілля Салей, затрыманы па крымінальнай "справе Каардынацыйнай рады", знаходзіцца дома. Пра гэта TUT.by паведамілі ягоныя суседзі. Інфармацыю таксама пацвердзілі іншыя крыніцы.

Салей быў затрыманы 9 верасня — праз два дні пасля таго, як была затрыманая яго падабаронная Марыя Калеснікава. Ён стаў фігурантам той жа крымінальнай справы па частцы 3 артыкула 361 — Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

За кратамі Ілля Салей правёў крыху больш за месяц — і вярнуўся дадому ў пятніцу, 16 кастрычніка, каля 19:00. Пасля 23:00 у кватэру прыходзілі супрацоўнікі міліцыі. З'яўляліся яны і ўдзень 17 кастрычніка. Найхутчэй, гэта азначае, што як і двум іншым палітвязням: Юрыю Васкрасенскаму і Дзмітрыю Рабцэвічу — Іллі Салею змененая мера ўтрымання: з "пад вартай" на "хатні арышт" ці "падпіску аб нявыездзе".

На фота, якое мы знайшлі для ілюстрацыі артыкула, Ілля Салей разам з удзельнікамі аб'яднанага штаба Святланы Ціханоўскай трымае ў руках 4 з 25 тамоў парушэнняў на выбарах, крыху пазней перададзеных у Вярхоўны суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі