З-за моцнага ветру на 24-25 кастрычніка аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі
З-за моцнага ветру ў Беларусі на 24-25 кастрычніка аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Як інфармуе прэс-служба Белгідрамета, яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. Калі ў сераду такі моцны вецер будзе найперш у Брэсцкай вобласці, дык у чацвер — на Гомельшчыне (у Мінску — 15-18 м/с). Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру аб'яўляўся і на 23 кастрычніка.
Пасля працяглага камфортнага перыяду ў нашу краіну прыйшло пахаладанне. 24 кастрычніка амаль па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы. Яны пройдуць і ў наступныя дні. Ад чацвярга месцамі ў начныя гадзіны будзе мінусавая тэмпература.