З-за памылкі арганізатараў перанесены канцэрты “Ляпісаў” у Гродне і Лідзе
Канцэрты гурта “Ляпіс Трубяцкой” у Гродне і Лідзе, запланаваныя на 15-16 сакавіка, будуць перанесеныя на пазнейшы тэрмін. Высветлілася, што арганізатары пераблыталі месяц, у якім павінны былі адбыцца выступы гурта.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадзюсер “ляпісаў”, Яўген Калмыкоў.
Яўген Калмыкоў: “Яны не былі адмененыя. Проста арганізатар тура сказаў нам няправільныя даты, якія мы размясцілі. Ён памыліўся на месяц. Гэта ўсплыло тыдзень таму”.
Даты канцэртаў у Лідзе і Гродне, а таксама астатнія красавіцкія выступы гурта дакладна будуць вызначаныя ў панядзелак. А бліжэйшы канцэрт “Ляпісаў” чакаецца 14-га сакавіка ў Маладзечне ў рамках цырымоніі ўручэння “рок-карон”.