З-за загарання пральнай машыны ў Добрушы эвакуявалі пад'езд (фота)

Зранку 17 студзеня ратавальнікі ў Добрушы атрымалі паведамленне, што ў адной з кватэр па вуліцы Паскевіча загарэлася пральная машына. На месцы здарэння ратавальнікі ўбачылі, што ўзгаранне ў пралцы адбылося на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома. Дым ад пажару стаў запаўняць пад'езд.

Ратавальнікі эвакуявалі 70-гадовую гаспадыню кватэры, а таксама 10 чалавек (у тым ліку чацвёра дзяцей) з кватэраў вышэйшых паверхаў.

Пажар быў ліквідаваны ў лічаныя хвіліны. Агонь пашкодзіў пральную машыну і маёмасць у ванным пакоі. Пацярпелых няма.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі