За адсутнасць зімовых шын могуць забраць правы

ДАІ Беларусі мае намер штрафаваць кіроўцаў за адсутнасць зімовых шын, калі гэта прывяло да дарожна-транспартнага здарэння.
Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення рэспубліканскага ДАІ Ігар Ваніцкі, пры разглядзе акалічнасцяў ДТЗ і вынясенні рашэння па факце аварыі інспектары будуць разглядаць адсутнасць зімовай гумы як абцяжваючую акалічнасць і прымаць меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў максімальным памеры, нават да пазбаўлення права на кіраванне транспартным сродкам.

У той жа час Ваніцкі падкрэсліў, што ў залежнасці ад віду і наступстваў ДТЗ прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ад 10 да 30 базавых велічыняў або пазбаўленне права кіравання на тэрмін да двух гадоў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі