За апошнія 17 год не перапісвалі толькі гісторыю Вялікай Айчыннай вайны

За апошнія 17 год у айчынных падручніках па гісторыі Беларусі засталося нязменным толькі апісанне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Да такой высновы прыходзіць аналітык Таццяна Астроўская, аўтар даследавання “Генеалогія гістарычнай памяці беларусаў у кантэксце адукацыйных практык”. Даследаванне грунтуецца на аналізе вучэбнай літаратуры па гісторыі Беларусі для школьнікаў 5-11 класаў ад 1993 году па 2009 год. Спачатку гісторыю краіны пісалі ў антыкаланіяльным кантэксце, потым заўважалася дамінаванне панславісцкай ідэалогіі, а з красавіка 2002 года пачаўся перыяд фарміравання нацыянальнай ідэі. Гэта таксама адбілася на падачы матэрыялу па гісторыі Беларусі.

Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны заўсёды апісвалася пазітыўна з дамінаваннем гераічнага пафасу. Негатыўныя наступствы вайны звычайна не разглядаюцца ці рэтушуюцца. Разам з тым, паводле ацэнак гісторыкаў, за апошнія 17 год радыкальна змянілася ацэнка іншых гістарычных падзеяў, у тым ліку роля Полацкага княства і хрысціянства, уваходжанне беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі